Бульбамэн, або Наш адказ Джокеру


Калі ўжо з’явіцца беларускі Джокер? Хто будзе беларускім Джэкі Чанам?

Каманда «Хай так TV» хоча зняць сапраўднае кіно і прайсціся па чырвонай дарожцы хаця б на фестывалі «Лістапад»! Таму і спрабуе сябе ў ролі актораў, сцэнарыстаў і рэжысёраў. А кансультуе іх – самы паспяховы беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык.

Ён адказвае на важныя пытанні аб прафесіі: «Кіно, віно ці даміно?», «Чаму рэжысёр – гэта упыр?» і « Чаму ўкраінскі глядач лепшы за беларускага?».

А яшчэ ў новым выданні «Хай так TV»:

  • Ці будуць беларусы масава даносіць адно на аднога, калі ім за гэта заплацяць?
  • 17 гадоў на адной пасадзе – задоўга, вырашыў Лукашэнка. Ды ладна!
  • «Трое ў школе» – навошта Карпенка вяртае ваенрукоў? Каб было чым заняцца фізруку і трудавіку!
  • Куды пайсці: па бургеры ад NEXTA ці на мітынг ад Цімаці? Ой, наадварот… Халява перамагла?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.