Размова дня Бухгалтэрыя Лукашэнкі перагледзіць заробкі дэпутатаў


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая распавяла праграме «Размова», што неўзабаве дэпутаты гэтага органа стануць нават фармальна залежнымі ад Адміністрацыі прэзідэнта. Заробак ім, па ўсім, будуць вызначаць і плаціць там.

Дзейнасць дэпутатаў цяпер рэгулюецца законам «Аб статусе дэпутата». Але, паведаміла Канапацкая, уносяцца змены, паводле якіх заробак у хуткім часе стане вызначацца заканадаўчымі актамі. Гэта ў тым ліку ўказам прэзідэнта. І справа не ў памеры заробкаў, якія на дадзены момант складаюць 2000 рублёў.

Палата прадстаўнікоў стане яшчэ больш залежнай ад указаў прэзідэнта, кажа дэпутатка. Але куды ўжо болей?

Падрабязней пра гэта ды іншыя цікавосткі жыцця Палаты прадстаўнікоў, схаваныя ад народа, – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Ганнай Канапацкай.

 

See also
Comments