Беларускі свет Будзе новы раман пра беларуска-польскую мяжу, Менск і Беласток


Аўтар – пісьменнік з Падляшша (Польшча) Міхась Андрасюк, узнагароджаны за сваю творчасць мэрам Беластоку.

Раман ён піша ў роднай вёсцы, за 2 км ад беларускай мяжы.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

«Наша памяць»: праект памяці 80 беларусаў, забітых у Польшчы

Мэта праекту – ушанаваць памяць цывільных ахвяраў змагання польскага падполля з камуністычным ладам пасляваеннае Польшчы.

Пачаўся ён з дакументавання месцаў памяці пра самую трагічную з тых падзеяў – «пацыфікацыю» беларускіх вёсак атрадам Баявое гатовасці адмысловае акцыі Нацыянальнага вайсковага задзіночання, які зваўся Трэцяй віленскай брыгадай. Атрадам камандаваў Рамуальд Райс пад псеўданімам Буры. У студзені і лютым 1946 года атрад Бурага забіў 80 праваслаўных беларусаў i спаліў некалькі вёсак.

Праект «Наша памяць» рэалізуецца Беларускім гістарычным таварыствам і Фундацыяй «Камунікат.oрг» пры дапамозе польскіх гісторыкаў.

У Польшчы ёсць бібліятэка з беларускімі кнігамі

Пра захаванне гісторыі і культурнае спадчыны падляскіх беларусаў няспынна клапоціцца Музей ды асяродак беларускае культуры ў Гайнаўцы.

Самай вялікай пляцоўкай гэткага кшталту па-за нашаю краінаю апякуецца аднайменнае аб’яднанне. У будынку музею месцяцца тры сталыя этнаграфічныя выставы ды бібліятэка з вялікім зборам беларускіх кніжак. Але ў асяродку думаюць і пра тое, што важна для беларусаў сёння і заўтра. Вядуць культурна-асветніцкую дзейнасць, ладзячы шэраг імпрэзаў і выставаў з удзелам беларускіх артыстаў і музыкаў.

Глядзі таксама
Каментары