«Будынак заняты». Чаму ўлады Гомлю супраць святкавання 100-годдзя БНР?


Беспрэцэдэнтная сёлетняя лаяльнасць уладаў да Дня волі праявілася не паўсюль. У Гомлі ўлады адмовілі ініцыятарам правядзення святочнага канцэрту ў Гарадскім цэнтры культуры. Афіцыйная прычына – 25-га сакавіка будынак заняты іншымі мерапрыемствамі.

У «Гарачым каментары» – прадстаўнік аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР у Гомлі Уладзімір Кацора.