Брытанцы распрацоўваюць ядомую версію дрона


Брытанскі стартап Windhorse Aerospace заняўся распрацоўкай беспілотнага лятальнага апарата для гуманітарных аперацый.

Іх прылада будзе несці сухі паёк, пры гэтым корпус самога апарата можна будзе разабраць і выкарыстоўваць у якасці дроў для вогнішча, каб прыгатаваць ежу. Канцэпт атрымала назву Pouncer. Новы беспілотнік атрымае ўсе неабходныя часткі для палёту, якія ўмантаваны ў драуляны корпус, які таксама будзе мець 17 паглыбленняў для сухога пайка.

Мяркуецца выпускаць тры віды новага беспілотніка, якія будуць адрознівацца адзін ад аднаго памерам. Маленькі зможа несці 20 кілаграмаў ежы, сярэдні – 50 кілаграмаў, а вялікі – сто кілаграмаў. Запускаць беспілотнікі плануецца з транспартнага самалёта над месцам бедства. Пасля таго, як брытанская кампанія пачне серыйна выпускаць Pouncer, пачнуцца абвешчаны працы па стварэнні практычна цалкам ядомай версіі беспілотніка!

belsat.eu