Бразільцы зладзілі карнавал, калі даведаліся пра імпічмент прэзідэнту


«Імпічмент павінен быць ухвалены і перайсці ў Сенат, каб пазбавіць гэтых людзей улады», – кажа жыхар Сан-Паўлу.

Сваіх апанентаў Русэф вінаваціць у палітычнай змове і падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Абвінавачанні ў бок самой Русэф больш канкрэтныя, ёй інкрымінуюць тое, што яна схавала рэальны бюджэтны дэфіцыт краіны, калі пераабіралася на пасаду прэзідэнта ў 2014 годзе. Гэтыя абвінавачанні Русэф дарэчы прызнае, але не лічыць свае дзеянні незаконнымі, спасылаючыся на тое, што папярэдняя адміністрацыя рабіла тое самае.Таксама дзеючую прэзідэнтку вінавацяць у выкарыстоўванні дзяржбюджэту на фінансаванне сваёй выбарнай кампаніі. Чальцы каманды Русэф заяўляюць, што ў Сенаце галасаванне ў справе імпічменту будзе больш прадметным.Магчымая адстаўка прэзідэнта Бразіліі гэта рэакцыя грамадства на скандал у нафтавай кампаніі «Petrobras», дзе карупцыйныя дамовы сягалі млрд долараў. Гаворка ідзе пра хабары, махінацыі з тэндэрамі і іншыя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. І менавіта Русэф узначальвала савет дырэктараў «Petrobras» у 2003-2010 гадах.А галоўным бенефецыарам карупцыйных схемаў лічаць былога прэзідэнта Бразіліі Лулу да Сільва.Больш за тое, мясцовая прэса праводзіла паралелі паміж тандэмам да Сілва і Русэф, і Пуціна і Мядзведзева. У тым сэнсе, што дзеючую бразільскую прэзідэнтку вінавацілі ў несамастойнасці.