У Славакіі стварылі машыну-мару беларускага АМАПу


«Bozena Riot» дазваляе стрымліваць натоўп з сотні чалавек і бараніць сілавікоў ад куляў.

Славацкая кампанія «Bozena» стварыла мабільны комплекс, які можа выкарыстоўвацца паліцыяй супраць масавых беспарадкаў. У яго склад уваходзіць адмысловы чатырохколавы бранявік са складным шчытом і помпавай станцыяй, каб паліваць натоўп вадой.

Паводле спецыфікацыі, «Bozena Riot» дазваляе стрымліваць натоўп з сотні чалавек і бараніць сілавікоў ад куляў калібру 7,62. Апрача гэтага тэхніка здольная развіваць хуткасць да 40 кіламетраў на гадзіну. Комплекс таксама можна выкарыстоўваць для распылення слезацечнага газу. Мінімальная шырыня шчыта 4,5 метра, але яго можна рассунуць да 7,5 метраў.

Для хуткага пераходу ў наступ, «Bozena» можа падняць шчыт, каб паліцыянты маглі прайсці пад ім. Важыць шчыт тры тоны. Колькі будзе каштаваць падобная тэхніка і каму будуць яе прадаваць – не ўдакладняецца.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Малекулярныя гонкі;
  • Вяртанне легенды: «Starcraft: Remastered»;
  • Пальчаткі з указальнікам.