Бомба ці тэхнічны стан: працяг расследавання катастрофы летака «Когалымавиа»


«Апазнана дзевяць целаў загінулых. З астатнімі – працягваецца праца аператыўна-следчых органаў. У прыватнасці прызначаецца і праводзіцца генетычная экспертыза».

Працэдура апазнання можа зацягнуцца на некалькі тыдняў. Родным загінулых аказваецца псіхалагічная і медычная дапамога.У горадзе ж надалей працягваецца жалоба.ЖЫХАРЫ ПЕЦЯРБУРГУ:«З аднаго боку загінулым ужо ўсё роўна. Шкада болей родных».«Гэта наша агульная жалоба. Такія сітуацыі не могуць быць незаўважанымі».«Людзі павінны памятаць тых, каго з намі не стала. Трэба забараніць святы».Афіцыйна прычына катастрофы пакуль не называецца. Тым не менш найбольш актыўна абмярковаўецца дзве версіі. Сярод якіх перадусім тэхнічны стан летака. Вядома, што экіпажы, якія працавалі на гэтым борце наракалі на кепскі стан самалёта і на паломкі. Акрамя гэтага лятак меў раней пашкоджанне хваставой часткі. У 2002 годзе праз такую ж паломку і рамонт пацярпеў крушэнне кітайскі Боінг-747. Экіпаж, падчас развальвання летака ў паветры не паспеў нават перадаць сігнал аб дапамозе. Іншая версія агучваецца амерыканскай разведвальна-аналітычнай агенцыяй Stratfor.«Улічваючы малаверагоднасць альтэрнатыўных сцэнароў, выглядае, што найбольш верагодным тлумачэннем падзення летака з’яўляецца наяўнасць выбуховага прыстасавання на борце».На карысць гэтай версіі таксама звесткі амерыканскіх медыяў, паводле якіх спадарожнік ЗША зарэгістраваў цеплавы водбліск над Сінаем у час катастрофы. З іншага боку гэта мог быць момант удару летака аб зямлю. Акрамя гэтага агенцыя Stratfor звяртае ўвагу, што насамрэч версія не падмацоўваецца рэчавымі доказамі – да гэтага часу няма паведамленняў аб знаходжанні выбухоўкі сярод абломкаў самалёту. Пры гэтым паводле ТАСС сярод абломкаў знойдзеныя элементы, якія не адносяцца да канструкцыі летака, хоць звесткі не маюць пацверджання.СЯРГЕЙ КІРПІЧЭНКА, АМБАСАДАР РАСЕІ Ў ЕГІПЦЕ:«Даследаванне чорных скрыняў толькі пачалося. Вядома, што расшыфроўванне зацягнецца на некаторы час, бо гэта дакладная і складаная праца, таму пакуль няма нагодаў, каб казаць пра аб’ектыўныя прычыны катастрофы. Мы павінны пераканацца, што мае поўную інфармацыю, каб рабіць высновы».На борце летака Эйрбус А321, які следваў рэйсам Шарм-эш-Шэйх – Санкт-Пецярбург, знаходзіліся 224 асобы. Сярод іх 217 пасажыраў, з якіх 25 дзяцей і сем членаў экіпажу. Усе яны загінулі. Катастрофа па колькасці ахвяраў стала самай буйной у гісторыя расейскіх авіяперавозак.belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]