Бокс

Што такое хамер-фіст, бэк-фіст і аперкот? Навошта баксёру капа? Чым адрозніваецца суддзя ад рэферы? У якім узросце дзяцей можна аддаваць у бокс?

Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская пагавораць са шматразовым чэмпіёнам свету ў тайскім боксе Віталём Гурковым. А Глебу яшчэ і пашанцуе атрымаць свой першы ўрок боксу.

Бокс
Тайскі бокс = муай-тай
Рынг
Канаты
Кут рынга – рус. угол ринга
Двубой = паядынак
Баксёрскія пальчаткі
Капа – абараняе (рус. защищает) зубы
Баец, баксёр
Спартовец, спартоўка = спартсмен, спартсменка
Трэнер
Трэніроўка, трэніравацца
Размінка, разагрэў
Займацца
Спартовая зала
Груша = баксёрскі снарад
Удар
Джэб – левы наўпроставы ўдар рукой
Панч – правы наўпроставы ўдар рукой
Хук – удар сагнутай рукой без замаху
Свінг – удар распрастанай (рус. распрямленной) рукой з замахам
Аперкот – удар знізу
Хамер-фіст – ніжняя частка кулака б’е зверху ўніз
Бэк-фіст – ніжняя частка кулака б’е збоку
Контрудар
Удар локцем
Абарона – рус. защита
Напад = атака
Удары нагамі:
Лоу-кік – удар нагой па нагах (у ніжнюю частку)
Мідл-кік – удар у корпус (сярэднюю частку)
Хай-кік – удар у верхнюю частку (галаву)
Удары каленямі (у скачку, з разбегу, прамы ўдар)
Клінч
Ставіць блок
Накдаўн – калі баксёр паваліўся, але суддзя не паспеў палічыць да 8 і баксёр працягнуў бой
Накаўт – фінал двубоя, калі адзін з баксёраў не можа працягваць бой
Чэмпіён, чэмпіёнскі пояс

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі расейцы оркі, то хто тады беларусы?

Легендарныя коні, якімі ганарылася беларуская шляхта

Беларусы прысаромілі турэмнага цэнзара, і той прапусціў ліст да палітвязня

Лукашэнка зрабіўся пасмешышчам для траціны беларусаў

Беларусы за мяжою зрабіліся сілаю, з якою лічацца

Даследаванні беларускіх гаворак замежжа

Украінскія словы, ад якіх закіпаюць глузды ў расейцаў

Узгадваем велікодныя традыцыі і пяём валачобныя песні