Хукінг і бодмод: навошта моладзь сябе калечыць?


Тату, радыкальны пірсінг, цялесныя мадыфікацыі, што мяжуюць з калецтвам… Гэта самавыражэнне прадстаўнікоў розных моладевых субкультураў ці сведчанне іх духоўнай пустэчы?

Дыскусія разгорнецца паміж тымі, хто, сыходзячы з лібертарыянскіх пазіцый, «дазваляе» моладзі самой абіраць, што ёй цікава, і тымі, хто бачыць у такіх «захапленнях» выразна адмоўную ролю. Адны кажуць, што моладзі трэба «выплеснуцца», а потым усе будзе добра (вось вам прыклад – хіпі). А другія лічаць, што пустэчы не бывае: яна саступае месца сацыяльнай апатыі ды скочванню на дно.

Насамрэч размова ідзе пра лёсы беларускай моладзі: якая будучыня яе чакае? І ці трэба чакаць? Можа, штосьці трэба і рабіць?

Пра гэта дыскутуюць удзельнікі ток-шоу «Форум»:

Станісь Карпаў, публіцыст, блогер

Дар’я Слабчанка, грамадская актывістка

Вадзім Мажэйка, эксперт ГА «Ліберальны клуб»

Марына Хоміч, старшыня партыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты»

Мікола Дземідзенка ГА «Малады фронт»

Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар партыі БХД

Вікторыя Радзіеўская, «Маладыя хрысціянскія дэмакраты»