БНР: сябры і ворагі. Глядзіце прэм'еру праграмы «Intermarium»


Як дзяржавы тагачаснай Еўропы адрэагавалі ў 1918 годзе на з’яўленне на мапе свету Беларускай Народнай Рэспублікі? Ці мог маладую беларускую дзяржаву напаткаць лепшы лёс, а гісторыя Усходняй Еўропы – пайсці іншым шляхам.

Пра гэта ў праграме «Intermarium» дыскутуюць:

  • Ніна Стужынская (Беларусь), кандыдат гістарычных навук, даследчыца беларускага антыбальшавіцкага супраціву першай паловы ХХ стагоддзя, аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.»;
  • Алег Латышонак (Польшча), доктар гістарычных навук, даследчык вайсковай гісторыі, аўтар кнігі па гісторыі Беларусі, між іншага, «Жаўнеры БНР», «Нацыянальнасць – беларус»;
  • Томаш Блашчак (Літва), гісторык, выкладчык універсітэту Вітаўта Вялікага ў Коўне, аўтар кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы 1918-1940 гг»;
  • Альгімантас Каспаравічус (Літва), гісторык, доктар гуманітарных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Літвы, даследчык аўтарытарызмаў і палітычнай гісторыі ХХ ст.;
  • Ігар Срыбняк (Украіна), доктар гістарычных навук, доктар філасофіі, загадчык кафедры сусветнай гісторыі Кіеўскага універсітэту імя Барыса Грынчэнкі. Даследчык дзеяў украінскай гісторыі пачатку ХХ ст.

Чытайце таксама >>> На «Белсаце» з’явіцца праграма пра гістарычныя крыўды