Свет БНФ павіншаваў «Закон і справядлівасць» з перамогай на парламенцкіх выбарах у Полшчы


Рэха польскіх парламенцкіх выбараў у беларускім кантэксце. Кіраўніцтва партыі БНФ павіншавала пераможцаў, партыю «Закон і справядлівасць» адмысловай дэпешаю. Верым у адраджэнне Міжмор’я.Міжморе або звяз краінаў, якія праводзяць самастойную палітыку, без уплыву Расеі. Гэта цытата з віншавання, якую кіраўніцтва партыі БНФ даслала пераможцам нядзельных парламенцкіх выбараў, польскай партыі Закон і Справядлівасць. Што праўда ў Варшаве і Менску праект міжмор’я разумеюць па-рознаму. Для прэзідэнта Дуды гэта перадусім саюз ад Балтыкі да Балканаў у пытаннях бяспекі, у тым ліку энергетычнай, і не абавязкова там павінныя быць Беларусь і Украіна, тлумачыць палітычны аглядальнік Марыя Пшэломец.Актуалізацыя ідэі балта-чарнаморскай дугі ўпершыню адбылася яшчэ ў 90-я. Але пасля рэвалюцыі ва Украіне пачала гучаць з новай перспектывы. Колькі гадоў таму нават афіцыйны Менск разгульваў карту рэгіянальнай інтэграцыі па-за ўплывам Расеі, абмяркоўваліся пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь праз украінскія нафтаправоды, але пазней беларускія ўлады прыпынілі нават размовы на гэтыя тэмы. Але ў партыі БНФ не выключаюць, што афіцыйны Менск можа вярнуцца да еўрапейскай рыторыкі.Закон і справядлівасць, якія атрымалі большасць у польскім парламенце, неўзабаве мусяць сфармаваць новы кабінет міністраў. Усходні вектар вектар польскай палітыкі шмат у чым будзе залежыць, ад таго, хто зойме пасаду міністра замежных справаў. Але ўжо зараз большасць назіральнікаў пагаджаюцца, што асаблівую ўвагу ў Варшаве будуць надаваць дачыненням з Кіевам і Менскам.АН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары