#BML100. Тэлеверсія спектаклю «З жыцця інсектаў»


У юбілейным, сотым з ліку, і завяршальным у гэтым сезоне выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» акторка і спявачка Святлана Бень пакажа спектакль «З жыцця інсектаў» пад жывы музычны акампанемент.

Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага ў 1937 годзе паэта Мікалая Алейнікава балансуе між эпічнаю драмай і дзіцячымі лічылкамі ды распавядае пра жыццё інсектаў сярод людзей і пра жыццё людзей сярод інсектаў, а ў існасці – пра Сусвет. Пасля паказу ўдзельнікі спектаклю распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра гісторыю яго стварэння і свае эмоцыі ад гэтага твору.