Bloomberg: расейская эканоміка – найгоршая ў свеце


Што чакае сусветную і расейскую эканоміку ў 2016 годзе? Увесь дыяпазон прагнозаў – ад чорных да цёмна-шэрых – прагучаў сёння на расейскім «давосе».Міністр эканамічнага развіцця Расеі Аляксей Улюкаеў на першых хвілінах выступу на Гайдараўскім форуме задаў тон. Падставы для песімізму ёсць: паводле Улюкаева, перыяд нізкіх коштаў на сыравіну, у тым ліку на нафту, будзе вельмі доўгім.Яшчэ напярэдадні форуму агенцтва «Bloomberg» назвала эканоміку Расеі найгоршай у свеце. Чалец эканамічнай рады пры прэзідэнце Расеі Уладзімір Маў бачыць прычыны такой ацэнцы ў коштах на нафту.Праблемы сыравіннай эканомікі закранаюць не толькі Расею: з бюджэтным дэфіцытам сутыкнуліся ўсе экспарцёры вуглевадародаў – ад Саудаўская Аравіі да Венесуэлы.Нікалас Мадура, прэзідэнт Венесуэлы, не хоча пасіўна назіраць за крызісам, а плянуе рэанімаваць сусветны нафтавы рынак:

«Я даручыў актывізаваць перамовы з АПЕК, а таксама з нафтаздабываючымі краінамі, якія не ўваходзяць у кансорцыум, каб спыніць гэтую цэнавую вайну і аднавіць рынак нафты».

Зрэшты праблемы росту сусветнай эканомікі не абмяжоўваюцца толькі нафтавым пытаннем. З пачатку рэформаў 1979 году ўпершыню дрэнную статыстыку мае Кітай. Паводле найгоршых эканамічных прагнозаў, Пекін чакае рэцэсія. Джасцін Іфу Лін, былы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банку лічыць, што «каб пазбегнуць такога сцэнару, Паднябесная можа зрабіць стаўку на ўнутранае спажыванне і развіццё інфраструктуры».Свой прагноз на 2016 год агучыла і міністэрства энергетыкі ЗША, і ён нават больш аптымістычны за прагнозы Крамля. Паводле амерыканскага міністэрства энергетыкі, сярэднегадавы кошт маркі Брэнт сёлета складзе 40 долараў за бочку.Аркадзь Несцярэнка, «Белсат»

Таксама ў выпуску:

Апошні зварот Барака Абамы да Кангрэсу ЗША.Хто стаіць за тэрактамі ў Стамбуле?Кашулі «як у Эль Чапа» – разлятаюцца з паліцаў амерыканскіх крамаў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVTdyZW1IaENlTTAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]