Блогу NEXTA больш не будзе. Яго заменіць новы праект

Блогу NEXTA больш не будзе. Навіна, якая на першы погляд магла б шакаваць шматтысячную армію падпісантаў Сцяпана Святлова. Калі б не адное «але»: замест блогу з’явіцца паўнавартасны сродак масавай інфармацыі, заяўляюць аўтары будучага праекту.

У Студыі «Белсату» рэдактар тэлеграм-каналу NEXTA Раман Пратасевіч – з ім абмяркоўваем новы праект.

«Нашая аўдыторыя даўно значна большая, чым у звычайнага блогу, і людзі ставяцца да гэтага суадносна. Сапраўды праект NEXTA зараз становіцца часам апошняй інстанцыяй, куды людзі ідуць, калі ўжо няма ніякай надзеі на афіцыйныя СМІ. Таму, вядома, гэта было толькі пытаннем часу, калі на сябе трэба будзе ўзяць большую адказнасць, чым проста блог», – тлумачыць рэдактар тэлеграм-каналу.

Раман Пратасевіч распавёў, што каманда праекту будзе павялічвацца, каб у выніку стаць сапраўднай рэдакцыяй, а працу СМІ, якое мае паўстаць, пабудуюць на інфармацыі ад самых карыстальнікаў.

Падрабязнасці размовы – глядзіце ў відэа.

Віталь Бабін belsat.eu

Калаж з фота: CARLOS BARRIA / Reuters / Forum

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу