Гарачы каментар Блогер з Берасця: Пасля пабудовы заводу акумулятараў наш горад накрые свінцом


Улады пераконваюць, што вытворчасць цалкам бяспечная.

На тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Берасце» улады маюць намер паставіць акумулятарны завод паводле кітайскіх тэхналогіяў «АйПауэр» – у чатырох кіламетрах ад абласнога цэнтру і ўсяго ў сямістах метрах ад найбліжэйшых дамоў і гародаў. Пры гэтым нават грамадскага абмеркавання раекту, правядзенне якога вымагае і заканадаўства, чыноўнікі не парупіліся зладзіць.

«Сур’ёзна парушанае заканадаўства грамадскага абмеркавання», – заяўляе блогер Сяргей Пятрухін, які наведаў сёння стыхійны мітынг неабыякавых мясцовых жыхароў на месцы вызначанай будаўнічай пляцоўкі.

«Улады кажуць адукаваным людзям: што завод па вытворчасці акумулятараў – бяспечны, – здзіўляецца Сяргей Пятрухін. – У свеце такія прадпрыемствы закрываюць, у Кітаі закрылі тры тысячы такіх заводаў. А беларусам кажуць, што яны бяспечныя».

Цяпер Сяргей Пятрухін з калегамі збірае подпісы супраць пабудовы заводу.

«За два дні мы ўжо сабралі дзве тысячы подпісаў, – кажа Пятрухін. – Мы працягнем іх збіраць 6 студзеня аб 11-й каля кінатэатру «Беларусь» у Берасці. Запрашаем усіх, у нас ёсць шмат падпісных лістоў. Калі мы збяром 15 000–20 000 подпісаў – з гэтым прыйдзецца палічыцца».

Як берасцейцы змагаюцца супраць акумулятарнага заводу – глядзіце ў відэа

Глядзі таксама
Каментары