Бізнесоўца Ксенія Фёдарава: Будзе вялікі адсотак банкруцтваў


Падчас каронавіруснага крызісу ўлады параілі прыватнікам пашукаць дапамогі ў сябе ў заначцы, а цяпер чакаюць эканамічнага падтрымання?

Мінулы год стаўся цяжкім выпрабаваннем для ўсяго грамадства. Прыватны бізнес адчувае наступствы каронавіруса, эканамічнага спаду і палітычнага крызісу. Ці не прачнёмся мы аднойчы ў свеце без кавярняў, салонаў прыгажосці ды іншых прыватных ініцыятываў? Пра гэта разважаюць вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і госця студыі бізнес-вумен Ксенія Фёдарава.

«Дыялогу няма ні ў якіх сферах. У нас «унутраная Манголія», падаецца, вельмі доўга існавала. Унутраная Беларусь не перашкаджала вонкавае Беларусі працаваць, пакуль яны не сутыкаліся, выконвалі пэўныя правілы. І мне асабіста падавалася, што пры выкананні пэўных правілаў мы таксама мелі права патрабаваць нечага ад таго боку. Але сёння ўсё зноў выйшла ў вертыкальнае кіраванне, дзе табе кажуць, што рабіць і не чуюць фідбэку», – выказалася госця студыі прадпрымальніца Ксенія Фёдарава.

Падрабязней пра стан беларускага дробнага і сярэдняга бізнесу, пра перспектывы банкруцтваў і беспрацоўя гутарка ідзе ў «Размове» Святланы Калінкінай і бізнес-вумен Ксеніі Фёдаравай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.