Кожны з нас «Біць ці не біць?» Самыя неверагодныя тату беларусаў!


Беларусы з самымі неверагоднымі і шакавальнымі тату – у студыі ток-шоу «Кожны з нас»! Слабанервовым не глядзець!

Мянчанка Антаніна Фацеева мае тату на галаве, грудзях, плячы, руках… Але шакуюць мінакоў цалкам чорныя вочы гераіні! Калі тату можна выдаліць, то фарбаванне вачэй – гэта назаўжды! Але аб бодзімадыфікацыі Антаніна не шкадуе і вельмі задаволеная сваім выглядам. Бацькі ўспрынялі па-іншаму…

Пігмент у цвердавіцах вачэй – гэта рэдкасць. Музыка Дэн Зусак, як і Антаніна, – адзін з нешматлікіх, хто адважыўся на такое! Акрамя блакітных вачэй, Дэн шакуе яшчэ адною рэдкаю бодзімадыфікацыяй – шрамаванаю скурай. Навошта? Пра гэта ён распавядае ў студыі.

Вядомы беларускі тату-майстар на мянушку Лімон набіў тату па ўсім твары! Кожная выява мае свой асаблівы сэнс, а часта рабілася проста жартам. Адна з тату Лімона, на шчацэ, – гэта лагатып кампаніі, якая заплаціла яму за гэткую рэкламу.

У студыі прысутнічае дэрматолаг цэнтру «Ладэ» Раіса Шэршань, якая прыводзіць шэраг аргументаў супраць тату і распавядае пра надзвычай шкоднае ўздзеянне пігменту на арганізм. Дык біць ці не біць?

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары