Без вады і святла: як Венесуэла змагаецца з крызісам


«Электрычнасці не хапае ўжо больш за тры месяцы. Яе выключалі апоўдні, і падключалі зноў а палове на пятую вечара, але сёння святло выключылі а 10-ай раніцы», – кажа адна з жыхарак Пуэрта-Ардас.

Аднак такога ашчаджэння ўжо не дастаткова. Каб выкарыстаць больш сонечнай энергіі, Нікаляс Мадура прапанаваў пераставіць гадзіннікі. Цяпер у Венесуэлы – мінус чатыры з паловаю гадзіны ад Грынвіцкага часу. Гэта ўнікальны часавЫ пояс.Пакуль жа ў краіне дзее рэжым ашчаджэння: пятніцу зрабілі непрацоўным днём, гандлёвым цэнтрам загадалі самым выпрацоўваць энергію на ўласнае спажыванне. Паслухаліся не ўсе.

«Надышоў час прыняць жорсткія захады супраць групы з прыкладна 15-ці гандлёвых цэнтраў, якія бессаромна спажываюць электрычнасць у крытычны момант», – заявіў прэзідэнт.

Мадура заяўляе, што крытычны момант настаў праз стыхію, а ягоныя крытыкі ўпэўненыя, што да сітуацыі спрычыніліся недахоп інвестыцыяў у сектар электраэнергіі ды недастатковая дыверсіфікацыя крыніцаў энергіі. Як вынік, недахоп не толькі электрычнасці, але і вады.«Гэта падобна на пустэльню Сахару: з’явіліся дзюны, ляжыць дохлая рыба. Сітуацыя сурʼёзная, мы мусім быць да яе гатовыя», – кажа міністр энергетыкі Венесуэлы Люіс Мота.У краіне ўжо гатовыя, прынамсі маральна, і да гіпер-інфляцыі, якая, паводле прагнозу агенцтва «Bloomberg», сёлета складзе 720 адсоткаў. Летась Венесуэла ўжо ачоліла рэйтынг з самым хуткім ростам коштаў.Эканамічныя катаклізмы пацягнулі за сабой і палітычны крызіс. Напярэдадні Нікаляс Мадура прыгразіў скараціць тэрмін паўнамоцтваў апазіцыйнай яму Нацыянальнай асамблеі з пяці гадоў да 60-ці дзён.У сваю чаргу апазіцыя намагаецца дамагчыся імпічменту Мадура, рэйтынг якога ўпаў да 20 %.Марына Вашкевіч