Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Кіраўнік дзяржавы пераконвае, што ён адзіны гарант стабільнасці ды незалежнасці, а ў Віцебску мінака затрымліваюць разам з роварам за надпіс «Страна для жизни» на кашульцы. Павел Севярынец за кратамі ўжо трэці тыдзень. Размаўляем з ягонай жонкай Вольгай, якая напісала зварот да сілавікоў, каб тыя не былі жорсткімі, калі гэта не патрэбна. Якой дапамогі патрабуе жанчына з малым дзіцём на руках? І як дапамагаюць рэпрэсаваным – распавядзе Аляксей Лявончык з кампаніі BY_help. Чаму тыя, хто пацярпеў, не застаюцца самі, і як дапамагчы?

Выйдзем на вуліцу і запытаем, як вы ацэньваеце выказванні Аляксандра Лукашэнкі: ці верыце, як рэагуеце? І размовы з жыхаром Бабруйску Андрэем Карэліным і гарадзенкаю Янай Вараб’ёвай, якія хацелі быць у выбарчых камісіях, але іхныя кандыдатуры аказаліся «чужымі», як і тысячы іншых. Чаму і што рабіць, калі выбары рыхтуюцца паводле старой схемы? І натхняльнае відэа салідарнасці беларусаў свету. Усё гэта ў нашым эфіры. Запрашае Сяргей Падсасонны. Пішыце на наш электронны адрас: BELSAT@GMAIL.COM