Беларусы змогуць рэканструяваць жыллё, нават калі яму пагражае знос


У прыватным сектары цяпер стане магчымым весці рэканструкцыю жылля, нават калі яму пагражае знос. Такія змены прадугледжвае новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі нумар 463 «Аб удасканальванні парадку канфіскацыі і выдзялення зямельных надзелаў».

Дагэтуль у гэтак званых «зонах перспектыўнага зносу» жыхарам не дазвалялі, да прыкладу, прыбудоўваць санвузлы, кухні, гаражы. Як новы дакумент паўплывае на жыццё людзей у прыватным сектары разбіраемся з маім госцем, юрыстам Пятром Папраўкай.

Указ своечасовы, але недакладны інструмент выкарыстання, лічыць госць праграмы.

«Не да канца зразумела, як будуць прымацца тыя ці іншыя прававыя нормы, якія будуць рабіць гэты ўказ жывым. Каб яго можна было выкарыстоўваць, каб грамадзяне маглі адстойваць свае правы», – кажа Пётр Папраўка.

Чыноўнікам прасцей на ўсё сказаць «не», кажа Папраўка.

«А што, грамадзянін на чамаданах з разбураным туалетам будзе радзіму ахоўваць?»

Цалкам размову з Пятром Папраўка глядзіце ў «Гарачым каментары».