Беларусы змогуць гандляваць валютай з айчыннымі брокерамі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN1I2SUJNSDhiZUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Асамблея дзелавых колаў. Дыялог бізнесу і уладаў

Супольна ў супрацьстаянні выклікам. Тыдзень прадпрымальніцтва праходзіць у Беларусі. Цягам гэтых дзён дзелавая супольнасць правяла шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх разглядаліся асноўныя пытанні супрацы бізнесу з уладамі. Галоўным момантам тыдня прадпрымальніцтва стала Асамблея дзелавых колаў, пад час якой адбылася прэзентацыя праекту юбілейнага – дзясятага – выпуску Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі.УЛАДЗІМІР КАРАГІН, «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»: «Бачачы тэндэнцыі нарастання праблемаў як у эканоміцы Беларусі, гэтак і вакол нашай краіны, мы распачалі да стварэння платформы нацыянальнага бізнесу. І гэты дакумент ствараўся не зверху, але знізу. Гэта досыць рэдкая зʼява ў свеце нават, калі тысячы людзей абʼядноўваюцца, выпрацоўваюцца ідэі, якія адаптуюцца, перафарматоўваюцца».Галоўная мэта Нацыянальнай платформы бізнесу сёлета – паляпшэнне дзелавога клімату ў Беларусі.Гэта не толькі дарожная мапа прадпрымальніцтва, але і сігнал чыноўнікам пра праблемы і патрэбы беларускага бізнесу.АЛЯКСАНДР КАЛІНІН, «БЕЛАРУСКІ САЮЗ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ»: «Неабходна вярнуцца да падставаў дыялогу. Трэба каб рашэнні ўладаў былі прадказальныя для бізнесу. У аснове ж гэтага дыялогу ляжыць дырэктыва нумар чатыры. І сёння яе актуальнасць вырасла. Тым больш, што дакумент прадугледжвае на заканадаўчым узроўні, што рашэнні ўладаў абмярковаўюцца з бізнес-коламі».Як раз гэты момант сёння на практыцы амаль не рэалізуецца. Прадпрымальнікі звяртаюць увагу на тое, што дзейнасць чыноўнікаў неабходна вярнуць у прававое поле. Таму адным з пунктаў у Платформе зʼяўляецца ўзмацненне адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў за парушэнні заканадаўства. Пакуль жа рэчаіснасць такая, што бізнес мусіць сам сябе ратаваць.АНАТОЛЬ ЗМІТРОВІЧ, «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»: «ІП – гэта першая лінія абароны. Гэта, па сутнасці, жаўнеры ў акопах. Калі іх знішчаць, то пойдуць далей знішчаць бліндажы з афіцэрамі. Наступнай мішэнню стане буйны бізнес і гэта ўсе разумеюць. І яшчэ адным момантам стане тое, што мы выпусцім прадпрымальнікаў на працу. Няма чаго лежачы на канапе змагацца з гэтымі праблемамі і беззаконнем. Няхай яны змагаюцца на месцах. На рынках».Але змагацца прадпрымальнікі будуць і на вуліцах. Каб звярнуць увагу на свае праблемы яны ўжо зладзілі ў сталіцы некалькі акцыяў пратэсту. А 14-га сакавіка ў Менску мае прайсці Марш прадпрымальнікаў, які арганізуе ў тым ліку прадпрымальніцкая арганізацыя перспектыва. Галоўнае патрабаванне – вырашэнне супярэчнасцяў з указам № 222, які практычна паралізаваў працу дробных гандляроў.З іншага боку, бізнес дэманструе, што гатовы размаўляць з чыноўнікамі і па-за вуліцаю. Як бачна, цывілізаваны дыялог таксама можа адбывацца. Учорашнюю Асамблею дзелавых колаў наведалі ажно тры міністры ўраду.

Forex стане легальным

Ужо з наступнага тыдня распачне дзеяць указ, што ўрэгулюе гульню на зменах катыровак валютаў. На такі крок дзяржава ідзе, каб падаткі ад даходаў Forex-кампаніяў паступалі ў бюджэт краіны. Але з іншага боку, ёсць небяспека для грамадзянаў.Беларусы атрымаюць магчымасць гандляваць валютай з айчыннымі брокерамі. Чыноўнікі падлічылі, што паслугамі Forex-кампаніяў у 2013 годзе скарысталіся 20 тысячаў беларусаў. Але сродкі і падаткі гульцоў на гэтым рынку пайшлі ў замежныя краіны.ВАЛЕР ПАЛХОЎСКІ, «FOREX CLUB»: «Цяпер не трэба будзе пералічваць грошы недзе за мяжу. Можна будзе пакласці сродкі на спецыяльны рахунак менавіта ў беларускім банку. Прычым Forex-кампаніі ды грошы будуць падзеленыя паміж сабою. Можна казаць і пра тое, што дабудзецца абароненасць кліентаў у тым, што кампаніі могуць не выконваць нейкія абавязальніцтвы перад імі».Прыняцце заканадаўства аб Forex зацягнулася ажно на чатыры гады. Досыць часта гэты рынак у нашай краіне асацыюецца з напаўмахлярскімі схемамі. Таму паводле новага закону весці ўлік кампаніяў будзе Нацыянальны банк. Прадугледжваецца стварэнне гарантыйнага фонду, і ў выпадку банкруцтва пэўнай Forex-кампаніі грошы будуць вяртацца кліентам. Мінімальны памер статутнага фонду павінны складаць не менш за Br 2 млрд. Удзельнікі рынку таксама абяцаюць адукоўваць сваіх кліентаў.ВАЛЕР ПАЛХОЎСКІ, «FOREX CLUB»: «Гэта ўсё ж дастаткова рызыкоўная дзейнасць. Асабліва калі прыцягваецца кліентам больш высокія крэдытныя плечы. Гэта рызыка, працаваць і браць крэдытныя сродкі. Але большасць сапраўдных Forex-кампаніяў у нашай краіне прапаноўваюць праходзіць адмысловыя курсы навучання, каб кожны ўдзельнік дакладна разумеў рызыкі будуць суправаджаць тую ці іншую дзейнасць».Цяпер рынак Forex-кампаніяў у Беларусі ацэньваецца ў $ 20 млн. Пасля легалізацыі найбольш аптымістычныя сцэнары прадугледжваюць яго развіццё і рост аб’ёмаў ажно да 50 %.