Беларусы ўспрымаюць «Лінію Сталіна» як атракцыён, а расейцы – сурʼёзна


Куды ездзяць у Беларусі на экскурсіі ў травеньскія дні, у тым ліку з нагоды блізкага Дня перамогі, нашы грамадзяне і расейскія турысты, наплыў якіх звычайна адзначаецца ў гэты перыяд?

На «Лінію Сталіна», кажа на «Белсаце» экскурсавод і гісторык Цімох Акудовіч, беларусы едуць як на «забаўку з прыправай патрыятызму», а вось расейцы «успрымаюць яе больш сур’ёзна – як месца памяці». Чаму, на думку Акудовіча, у Беларусі не стае клубаў, якія рэканструявалі б партызанку? Як расейцаў здзіўляюць нашы замкі і касцёлы? Падрабязней – у «Размове дня» з Усеваладам Сцебуракам.