Беларусы ў Польшчы не хочуць злівацца з большасцю


Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня».

Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы. На адным з іх, у Семятычах, пабывала нашая здымачная група.

У студыі «Беларускага свету» пра фестываль «Беларуская песня» распавядае яго шматразовая ўдзельніца Ала Каменская.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Міжнародная група каляднікаў: «Жэмэрва» са Студзіводаў і «Хаціславяне» з Беларусі – наведалі некалькі вёсак, дзе калядавалі з «Хрыстком».