Беларусы трацяць удвая больш, чым зарабляюць


Фота на перадпраглядзе quonty.com

Усе ўлічаныя прыбыткі беларусаў за месяц складаюць у сярэднім каля Br 1,5 млрд, а выдаткоўваем мы штомесяц 3,2 млрд – удвая больш.

Здзіўляцца розніцы не варта: не ўлічаныя Br 1,7 млрд штомесяц – гэта грошы працоўных мігрантаў-беларусаў ды абарот шэрага рынку.

«Так ці інакш, мяркую, што на пакупкі ў сярэднім на душу пасля аплаты падаткаў, збораў і ўнёскаў застаецца Br 450-480. Не здзіўляйцеся лічбе, у краіне ідзе хуткае расслаенне на багатых і бедных», – аналізуе пакупніцкія здольнасці беларусаў эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Цікава, што купляюць беларусы пераважна ў прыватнікаў (69 %) і ў замежных фірмах (22 %). На долю дзяржаўных крамаў прыходзіцца 9 %.

Якія тавары мы прывозім з-за мяжы, а якія – купляем на месцы і як будзе выглядаць раздробны гандаль у бліжэйшым будучым – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: