Беларусы стаміліся ад расейскіх назваў


Ці ўплывае назва фірмы на яе прыбыткі

ЯўгенРыжановіч, адмысловец у нэймінгу, прызнаецца, што сёння ўсе яшчэ модна называць беларускія фірмы ангельскімі назвамі. Ці – рускімі словамі, але напісанымі лацінкаю. Тым часам спажывец ужо стаміўся ад назоваў кампаніяў кшталту «Сталь-эМ» ці «Вароты-Плюс». Беларусы хочуць больш назоваў на беларускай ды арыгінальнага падыходу да нэймінгу. Ці варта фірме выдаткоўваць грошы на пошук арыгінальнай назвы – разбіраемся ў праграме «Сакрэт фірмы».

Зарабіць на валанцёрстве

Валанцёрства – справа добраахвотная і неаплочваемая. Але зарабіць можна і на ёй. Напрыклад, беларускія валанцёры, якія працуюць у сферы дапамогі жывёле, могуць разлічваць на бясплатнае стажаванне: у Аўстраліі, Афрыцы, на Камчатцы. А можна стаць «прафесійным» валанцёрам, ды атрымоўваць заробак за тое, што вучыш іншых працаваць бясплатна.Якія ў беларуса ёсць магчымасці атрымаць адчувальныя бонусы ад бясплатнай працы распавядаем у праграме «Свая кішэня».

Маці з дзіцем не можа выйсці з дому

Алена не можа выйсці з вазком з дому, бо двор перакапаны будаўнічай тэхнікай. Дар’я не можа зайсці ў кавярню з дзіцем, бо маладой маці ў кавярнях не надта рады. А Наста піша скаргі ва ўсіх установах, дзе яе не абслугоўваюць з-за вазка.Маладыя бацькі па законе могуць разлічваць і на якасную дзіцячую пляцоўку, і на ўваход у любую краму ці кавярню, і на роўныя ходнікі каля дому. Але каб дамагчыся законных правоў трэба яднацца і змагацца. Пра станоўчыя прыклады барацьбы распавядаем у праграме «Барані свае».