«Беларусы разумеюць, што рэстарацыя ў Курапатах блюзнерства»


Адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паямо» на ўскрайку Курапатаў, запланаванага на сёння, не адбылося. Як, дарэчы, і абяцалі напярэдадні чыноўнікі з Менаблвыканкаму. Затое адбылася першая акцыя абаронцаў Курапатаў, якія спачатку зладзілі малебен каля Крыжа пакутаў, а затым пікетавалі рэстарацыю.

У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык.

«Нават ужо людзі простыя абураныя дзеяннямі ўладаў. Беларусы ж разумеюць, што гэта блюзнерства – тое, што там будзе рэстарацыя», – заявіў Вячаслаў Сіўчык.