Беларусы пратэстуюць грашыма


Як нараджаецца грамадзянская супольнасць?

Госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча, журналістка Дыяна Серадзюк не ведае, чым так насаліла праваахоўнікам, што яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў палітычнай акцыі, на якой яе не было.

Дыяна Серадзюк параўноўвае сённяшніх праваахоўнікаў з НКВДшнікамі ды падкрэслівае, што традыцыі пераследу і пакарання людзей за ідэі не нашмат больш гуманныя, чым у гады вялікага тэрору.

«Каб змяніць гэтую практыку, павінна быць моцная грамадская актыўнасць», – кажа яна. Пры гэтым журналістка адчувае змены, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве. Яна ўпэўнілася ў тым, што ўсё больш людзей не жадаюць заставацца ўбаку. 83 чалавекі паўдзельнічалі ў зборы сродкаў, якія пайшлі на пагашэнне штрафаў за акцыі абароны незалежнасці Беларусі.

Падрабязней пра тое, чаму Дыяну Серадзюк судзілі за акцыю, у якой яна не ўдзельнічала, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.