Беларускі свет Беларусы, якія перамаглі на выбарах у Польшчы


У Польшчы адбыліся выбары ў мясцовыя органы ўлады розных узроўняў.

У Падляскім ваяводстве сярод кандыдатаў было шмат этнічных беларусаў. У праграме «Беларускі свет» знаёмімся з некаторымі з іх.

Пра беларусаў у органах мясцовага самакіравання ў Польшчы размаўляем з нашым госцем, журналістам Польскага Радыё «Беласток» Яраславам Іванюком.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Павел Крыксуноў з Горадні меў нагоду працаваць з найлепшымі сучаснымі рэжысёрамі Польшчы. Яму цікавы як тэатр, гэтак і кіно, ён таленавіты, але ў абранай ім прафесіі шмат залежыць ад удачы. Рэпартаж Радэка Дамброўскага.

Глядзі таксама
Каментары