Беларусы не заўважылі, што пабагацелі


Традыцыйны індэкс чаркі ды скваркі ад праекту «Кошт ураду» паказвае, што жыхары краіны сталі багацейшыя. Але чаму мы гэтага не заўважылі? Адказ – у праграме «Размова», дзе Святлана Калінкіна гутарыць з аналітыкам праекту «Кошт ураду» Жаннай Кулаковай.

«Размова» Святланы Калінкінай прысвечаная фінансаваму дабрабыту жыхароў Беларусі. Аналітык праекту «Кошт ураду» Жанна Кулакова распавядае, што ў пераліку на гарэлку ды свініну заробкі ў краіне сталі большыя. Але ці сталі мы багацейшыя? І ці можна спадзявацца, што рост будзе працяглы?

Госця студыі адзначыла, што безумоўны лідар у росце заробкаў – Менск, а большая частка рэгіёнаў «жыве куды горш».

Падлікі ды прагнозы нашага дабрабыту – у «Размове» Святланы Калінкінай і Жанны Кулаковай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.