«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»


Як нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская адсвяткавала свой дзень народзінаў у Вільні, новае жыццё дыджэяў перамен і акцыі салідарнасці ў Гамбургу і Празе – глядзіце ў праграме «Беларускі свет».

Літва дала прытулак Святлане Ціханоўскай, дыджэям пераменаў ды іншым беларусам, якія палічылі, што заставацца на радзіме небяспечна.

«Нашая рэвалюцыя, як шмат хто кажа, набыла жаночы твар. Гэта так – мы, жанчыны, цяпер на перадавой. Вы кажаце, што я натхняю вас, але насамрэч гэта вы натхняеце мяне, і без беларусаў, без беларускіх людзей Святланы Ціханоўскай проста не было», – такія словы ўдзячнасці Святланы Ціханоўскай прагучалі ў віленскай кавярні ў дзень яе народзінаў.

Жыхарка Ліды Кацярына Статкевіч цяпер жыве ў Гамбургу, працуе ў кансалтынгавай кампаніі. З пачаткам пратэставага руху ў Беларусі Каця далучылася да акцыяў салідарнасці ў Нямеччыне. Адмыслова дзеля іх яна пашыла 12-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

«Я моцна ўражаны тым, як паводзяць сябе людзі з Беларусі, – вельмі разумна. Іхны настрой вельмі эмацыйны, але ў той жа час яны імкнуцца мірна, без гвалту скінуць дыктатара. Я гэта сёння адчуў тут, на дэманстрацыі. Гэта мяне вельмі кранула», – кажа жыхар Гамбургу Фларыян.

У Празе штотыдзень адбываюцца падзеі ў падтрымку беларусаў: гэта і супольныя танцы, і спевы, і буйныя акцыі салідарнасці. Нават самі арганізатары не разлічвалі на такую колькасць удзельнікаў – падчас акцыі на Старамнесцкай плошчы ў Празе сабралася каля 10 тысяч беларусаў. Сярод удзельнікаў быў заўважаны прусак.

 

Акцыя неўзабаве пераўтварылася ў перформанс, калі беларуска Алена вырашыла звязаць яго бел-чырвона-белаю стужкаю!

Таксама глядзіце ў праграме «Беларускі свет»:

  • Каханне не ведае ні межаў, ні палітычнага пераследу – разам з дыджэямі пераменаў Уладам Сакалоўскім і Кірылам Галанавым пераехалі ў Вільню іхныя сяброўкі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu