Беларусы ахвяравалі больш за Br 60 млн на кнігу пра Шэрлака Холмса


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaVd4T1luQjhMNWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На выданне гэтае кнігі грошы сабралі талакою – каля сотні чалавек ахвяравалі больш за Br 60 млн на тое, каб выйшла беларускае выданне твораў пра Шэрлака Холмса.«Нататкі пра Шэрлака Холмса» – гэта ўжо другі зборнік апавяданняў Артура Конан Дойла, выдадзены па-беларуску. У яго ўвайшлі 12 апавяданняў, у тым ліку знакамітая «Апошняя справа Холмса» пра прафесара Мар’ярці.

ГАННА ЯНКУТА, МЕНЕДЖАР СЕРЫІ:«Шэрлак Холмс цяпер вельмі запатрабаваны. Існуе такая колькасць інтэрпрэтацыяў гэтых твораў: і серыя Бі-Бі-Сі, і куча розных новых экранізацыяў іншых, таму мне здаецца, людзям цікава паглядзець, што было ў першакрыніцы. Па-другое, гэта вельмі добрыя кнігі для дзяцей, для падлеткаў, гэта тая літаратура, якой па-беларуску не хапае».

У прэзентацыі кнігі, што прайшла ў кнігарні «ЛогвінаЎ», узялі ўдзел перакладчыкі апавяданняў Конан Дойла – Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, менеджар праекту Ігар Крэбс. Гэтая ж каманда збіраецца працягваць працу над наступнаю кнігаю пра Холмса.

КАЦЯРЫНА МАЦІЕЎСКАЯ, ПЕРАКЛАДЧЫЦА:«У трэцюю кнігу ўвойдуць дзве аповесці: гэта першыя творы храналагічна пра Шэрлака Холмса – «Эцюд у барвовых тонах» і «Знак чатырох». Перакладзена ўжо амаль што ўсё, засталося хіба што 15 старонак «Ўорду».

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» выйшлі накладам 500 асобнікаў у бібліятэцы інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіСвет». Знайсці выданне можна ў менскіх кнігарнях ды інтэрнэт-крамах.Сяргей Будкін, «Белсат»