Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак


Кампанія з беларускімі каранямі «TESLASUIT» стварае не толькі касцюм для ўзаемадзеяння з віртуальнай рэальнасцю, але і вельмі цесна супрацоўнічае з NASA ды нават хутка запусціць другую (пасля фабрыкі ў Берасці) вытворчасць уласных вырабаў у амерыканскім Г’юстане.

«Першы праект, які мы запусцілі з NASA, – гэта рыхтаванне ці трэнінг астранаўтаў. У першую чаргу, адвучацца ад зямных звычак, умоўных рэфлексаў, якія былі атрыманыя за час жыцця да космасу… І адначасова мы працуем над сацыяльным аспектам касцюму, перадача зямных адчуванняў, мажлівасці абняць сваіх дзетак, жонку ды мужа, і ўсё гэта мы хочам запакаваць у адзін зразумелы прадукт, які хочам запусціць у космас», – распавёў Дзмітрый Міхальчук, CRO і Co-founder «TESLASUIT».

Кірыл Смяглікаў завітаў у офіс кампаніі і пратэставаў суперкасцюм. Падрабязней у выпуску праграмы «Dэвайс».

Кірыл Смяглікаў belsat.eu

Калаж з фота: Nasa / Zuma Press / Forum / teslasuit.io