Нечакана і практычна без кансультацыяў з жыхарамі гораду адной з вуліц у Беластоку прысвоілі імя Зыґмунта Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка.
Пастанову ў гэтай справе прыняла гарадская рада Беластоку. Перайменаванне выклікала занепакоенасць і абурэнне ў асяроддзі беларускае меншасці. Аддзел польскага ўзброенага падполля пад кіраўніцтвам Лупашкі адказны за забойства некалькіх дзясяткаў цывільных жыхароў беларускіх і літоўскіх вёсак, у тым ліку жанчын і дзяцей, пасля другой сусветнай вайны.
Таксама ў выданні праграмы «Беларускі свет»:
- У Орлі на Беласточчыне плануюць пабудаваць новы будынак Гміннага цэнтру культуры за 5 млн злотых. Мясцовыя жыхары хочуць стварыць у ім і Цэнтр беларускае культуры.
- Беларускі музей у Гайнаўцы дзясяты год запар ладзіць цыкл фэстаў «І там жывуць людзі», на якіх жыхары малых мясцовасцяў маюць нагоду сустрэцца з жывою беларускаю музыкаю, набыць кнігі ці вырабы майстроў.
- Бег – здаровы лад жыцця беларусаў і палякаў з Гайнаўкі на Падляшшы.
- Лекар з Універсітэцкага клінічнага шпіталю ў Беластоку Норбэрт Васілюк – пра спорт і здароўе.
- Хоры з Беларусі на фестывалях царкоўнае музыкі ў Гайнаўцы ды Беластоку.