Пра стужку ў эфіры «Размовы ProContrа» распавядае прадзюсар Віктар Лабковіч. Што адбываецца за зачыненымі дзвярыма жаночай калоніі? Чым жывуць і на што спадзяюцца людзі, якія гадамі прывязаныя да гэтага журботнага месца? Гледачы стужкі «Дэбют» могуць зазірнуць у ізаляваны свет і пабачыць жыццё ў калоніі такім, як бачаць яго зняволеныя.
Прадзюсар «Першай КінаВідэаКампаніі» Віктар Лабковіч у эфіры «Размовы ProContrа» распавядае пра сакрэты рыхтавання стужкі і знаёміць з лёсамі жанчын, якія сталіся яе гераінямі.
https://belsat.eu/news/zausyody-tsikava-shto-za-zachynenymi-dzvyaryma-autarka-filmu-debyut-pra-zhanchyn-u-gomelskaj-kalonii/
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.