Пра свята нараджэння Хрыстовага, беларускую мову падчас набажэнстваў у праваслаўных цэрквах, беларускіх майстроў ды іхную маскоўскую славу, а таксама крышачку пра дабро, зло, закон і прабачэнне гутарым з айцом Яўгенам Грамыкам.
Айцец Яўген, протаіерэй БПЦ, служыць клірыкам у царкве святога Мікалая Цудатворцы ў менскіх Шабанах. Гэтая святыня пабудаваная і ўпрыгожаная ў традыцыйным беларускім стылі. Яе жырандоль нагадвае жырандоль у Крошынскім касцёле, выкаваную Паўлюком Багрымам.
Праваслаўныя службы на беларускай мове адбываюцца рэдка. Айцец Яўген кажа, што царква адлюстроўвае моўную сітуацыю ў грамадстве, якое ў большасці расейскамоўнае. Але святар заўважыў рост цікавасці да беларускай мовы і ахвотна прапаноўвае, напрыклад, хрысціць дзетак па-беларуску: «Калі ёсць жаданне, то будуць і магчымасці».
«Людзі розныя. Я думаю, засталіся яшчэ людзі, якія лічаць гэтую мову калгаснай, ці апазіцыйнай, ці яшчэ нейкай… Але я бачу, што ўсё больш і больш людзей пачынаюць карыстацца беларускай мовай. І нават калі яны, можа, самі па-беларуску не размаўляюць, вельмі радыя мову чуць. І я думаю, пра гэта ўжо казалі, што нават калі назвы прадуктаў напісаныя па-беларуску, то зусім іншае стаўленне», – дзеліцца назіраннямі айцец Яўген.
Як Праваслаўная Царква ставіцца да калядак? Які сэнс посту перад святам нараджэння Хрыстовага? Ці сапраўды малавата беларускай мовы ў цэрквах? Якія ўпрыгожанні беларускіх майстраў зачаравалі маскоўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа айцец Яўген, а таксама павіншуе ўсіх з блізкім святам.
У граматычнай частцы разбіраемся, чаму куцця так называецца і ці мае дачыненне да назвы кут.
Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Шэраг – рус. ряд
Паганства – рус. язычество
Спалучаць – рус. сочетать
Годны – рус. достойный
Страва – рус. блюдо
Выпадкова – рус. случайно
Жырандоля – рус. люстра
Кавальства – рус. кузнечное дело
Упрыгожаны = аздоблены – рус. украшен
Уплыў – рус. влияние
Ежа жывёльнага паходжання – рус. еда животного происхождения
Самаабмежаванне – рус. самоограничение
Істота – рус. существо
Дараваць – рус. прощать
Пакараны – рус. наказан
Злачынства – рус. преступление
Куцця – рус. кутья
Урачысты – рус. торжественный
Крупы (толькі множны лік!)
Закід – рус. упрек
Першасны – рус. первичный
Немаўля / немаўлятка – рус. младенец
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.