Беларускія казкі ў «Appstore»


АНДРЭЙ ЗАЛАТАР, ПРАДЗЮСАР ПРАЕКТУ:«Дадатак можна знайсці ў «Appstor». Яго можна спампаваць бясплатна, але там ёсць розныя раздзелы і, напрыклад, раздзел «Казкі для дарослых» можа спампаваць за 1 долар. Там 93 казкі, агучаныя Хаменкам. Я думаю, гэта будзе цікава ўсім».

«Казкі Беларусі» – аўтарская задума Алега Хаменкі. Праца над ім доўжылася каля васьмі гадоў. Яны ўжо пабачылі свет на DVD і сталі часткаю праекту ЮНІСЭФ у Беларусі. Спадар Алег збіраецца надалей папулярызаваць сваю ідэю. Цяпер беларускія казкі перакладаюць на ангельскую мову.

АЛЕГ ХАМЕНКА, ЛІДАР ГУРТА «ПАЛАЦ», АЎТАР ПРАЕКТУ:«Гэта будзе каля 10 казак, якія агучаць нашыя сябры з Ірландыі. Мне падаецца, што якраз ірландскія артысты зразумець, аб чым гэтая размова, і правільна пададуць інтанацыйна. Я таксама думаю, што перадусім гэта будзе распаўсюджвацца на электроннай платформе падобнага кшталту».

Рэалізавала праект каманда распрацоўнікаў «Кіндэрфокс». Да гэтага яна стварыла «Беларускую азбуку для айпэда».Іншыя тэмы: Урокі беларускай мовы з ініцыятывы кампаніі «Velcom» праводзяць дзіцячыя пісьменнікі. Лекцыя пра мястэчкі як зняпраўджванне памяркоўнасці беларусаў. «Сатырыкон» з перспектываю: беларускія мастакі далучацца да прэстыжнага конкурсу.Сяргей Будкін, Настасся Храловіч, Ірына Дарафейчук, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]