Беларускія гараджане пераехалі ў вёску і зусім не шкадуюць


Праграму «Вяскоўцы» не спыніць і не стрымаць. Яе мужны вядоўца Віктар Шукеловіч гэтым разам узяў у рукі зброю ды нават трапіў на допыт. Але не кінуў сваіх падарожжаў па беларускіх селішчах і не адправіўся на вайну – допыт для яго зладзіў адзін з вяскоўцаў, які займаецца гістарычнай рэканструкцыяй.

Герой праграмы цікавіцца шляхецкімі традыцыямі, таму, дзякуючы знаёмству з ім, Віктар змог па-шляхецку пазабавіцца: памахаць шабляй ды пастраляць з лука.

Шукаючы выпушчаную стралу, вядоўца прывандраваў да маладой жанчыны, якая некаторы час таму замяніла ўтульную гарадскую кватэру на вясковую хату. Ці не сумуе па сталіцы яе былая жыхарка, як адаптаваліся ў вёсцы яе дзеці ды якія б парады яна дала тым, хто хоча купіць дом у вёсцы, – глядзіце ў прэм’ерным выданні праграмы «Вяскоўцы».