Беларускі замежжа – пра каронавірус і вяртанне на Радзіму


Гісторыі трох беларусак – мастачкі па касцюмах з Грэцыі, харэографкі з Польшчы і фотамадэлі з Турцыі.

Для сёлетняга карнавалу, які меўся адбыцца ў марской пратоцы ў Халькідзе (Грэцыя), мастачка Каця Суарэс (Кавалёва) пашыла касцюмаў на 1,3 тыс. еўраў. Але яны не прыдаліся. Карнавал штогод збіраў 100 тыс. турыстаў, а кошт аднаго касцюму, створанага беларускай для гэтага свята, сягаў 5 тыс. еўраў.

Да Грэцыі Каця Суарэс жыла ў Мазыры, дзе мела сваю майстэрню. З будучым мужам – джазавым піяністам – яна пазнаёмілася ў інтэрнэце і праз год пераехала да яго ў Халькіду. І хутка знайшла кліентаў: паводле падрыхтоўкі большасць мясцовых краўцоў і краўчых знаходзяцца на ўзроўні беларускай сярэдняй школы, дзе дзяўчат вучаць шыць на ўроках працы.

Другі напрамак, у якім прафесійна развіваецца Каця, таксама пацярпеў ад наступстваў пандэміі. Яна ладзіць гастранамічныя туры і экскурсіі па востраве Э́вія, дзе можа паказаць «драконавы дамы» або месца, дзе пачалася Траянская вайна. Здымачнай групе праграмы «Беларускі свет» пашанцавала: не кожны дзень ёсць магчымасць паласавацца мідыямі, вустрыцамі ды васьміногам на вячэры, падрыхтаванай арганізатаркай гастратураў.

Ці задумваецца Каця Суарэс пра вяртанне ў Беларусь, глядзіце ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў выданні:

  • Як пандэмія каронавіруса змяніла жыццё Аксаны Прус – харэографкі, якая пераехала жыць на Беласточчыну з Горадні.
  • Крысціна Костарава ў турэцкай Антальі працуе фотамадэллю і мае сваё інтэрнэт-шоу.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.