Беларускі супраць сексізму ў рэкламе


Рэклама, у каторай жаночая аголенасць – прыніжаюць жанчын, – заявіла вядомая феміністка і блогерка Крысціна Вязоўская ў адной з сацыяльных сетак. Нагодаю сталася рэкламная кампанія адной з беларускіх фірмаў. Але прадпрыемства, якое тое фота размясціла, не палічыла неабходным выбачацца. А потым павыдаляла на сваёй старонцы ў сацсетцы і іншыя аналагічныя водгукі.

Гэта не першы выпадак, калі беларуская кампанія зрабіла выгляд, што аб’ектывацыя жанчын на рэкламных постэрах – гэта нармальная з’ява, а ўсе, хто думае інакш, бачаць тое, чаго няма. Між іншым, рэкламныя ролікі, у якіх жанчына падаецца як аб’ект сексуальнага жадання, забароненыя ў некаторых краінах Еўразвязу. У Беларусі ж тыя, хто выступае за гендарную роўнасць, часцей проста байкатуюць брэнды, што дазваляюць сабе такі піяр.

Як адрозніць сексісцкае фота? Чаму на некаторыя піяр-акцыі адныя беларускі ходзяць памацаць мужчын, а іншыя адмовяцца ад падараваных ім кветак, і чаму прыбіральню моднай сталічнай арт-прасторы вінавацяць у сексізме, глядзіце ніжэй: