Беларускі фатограф, якога ацанілі ў «Vogue», выставіў працы ў Менску

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=iyCd5ixt60c&feature=youtu.be”][vc_column_text]Фотамастак з Баранавічаў Яўген Ціхановіч, працы якога выклікалі захапленне ў чытачоў італьянскага часопісу «Vogue», зладзіў персанальную выставу ў Менску.Яўгену 22 гады. Сканчаў ён хімфак БДУ, а фатаграфіяй усурёз заняўся з год таму. Майстэрству навучыўся самастойна і хоча прысвяціць гэтай справе ўсё далейшае жыццё. Здымае на звычайную 8-мегапіксельную камеру. Свае фота дапаўняе малюнкамі, зробленымі ўручную, каб стварыць незвычайную атмасферу.ЯЎГЕН ЦІХАНОВІЧ, ФОТАМАСТАК:«Спачатку свайго фотаапарата не было і я дапамагаў усялякім іншым людзям. І ў людзей было сваё меркаванне, а ў мяне – сваё, як я хацеў. І вось я ўжо набыў фотаапарат – і вось маё меркаванне. Я пачаў ужо сумяшчаць. Гэта прыйшла ідэя, калі ўбачыў у часопісе стары фотаздымак, паверх якога малявалі. І таму я захацеў навучыцца сумяшчаць нешта незвычайнае. Па выніку гэта атрымалася не так, што я проста абмялёўваю, я прыйшоў да такіх карцінак».Творчасць маладога фотамастака ўжо атрымала прызнанне – на рахунку Яўгена перамогі ў некалькіх прафесійных фотаконкурсах. Двойчы ягоныя здымкі называліся найлепшымі на сайце часопісу «Vogue Italia». Кіраўніцтва галерэі «Кніжная шафа» дазналася пра фатографа з медыяў і прапанавала зладзіць выставу ў сябе.АНАСТАСІЯ ДУДКОВА, ДЫРЭКТАРКА ГАЛЕРЭІ «Кніжная шафа»:«Гэта вельмі цікавыя работы. Калі мы іх ужо сюды павесілі, то адчулі, што гэта як вясна. Яны такія казачныя, вясёлыя, рознакаляровыя. Тое, што чалавек не мае шмат вопыту, але ў яго атрымліваюцца такія прыгожыя працы, гэта ўражвае і здзіўляе».Выстава Яўгена Ціхановіча «Фотамалюнкі» будзе працаваць у галерэі «Кніжная шафа» да 27 лютага.Іншыя тэмы: Берасцейскі камерны аркестр адсвяткаваў 25-ты дзень народзінаў. У Лондане пачалася экспазіцыя з «Музею цноты» нобэлеўскага лаўрэата Архана Памука.Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава