Беларускі экстрэмізм: хутка будуць судзіць за рэлігію і анімэ?

Стаць экстрэмістам у Беларусі прасцей, чым падаецца. Дастаткова абраць не той надпіс на шапцы ці перапосціць «небяспечнае» паведамленне ў сацсетках. Аб асаблівасцях беларускай барацьбы з экстрэмізмам размаўлялі вядучая праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна і актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.

Днямі пацвердзілася інфармацыя аб тым, што на журналіста і лідара гурта «Дзецюкі» Аляксандр Дзянісаў завялі адміністрацыйную справу за экстрэмізм. Актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок каментуе гэтую справу наступным чынам.

«Вы бачыце, што круг «экстрэмістаў» увесь час пашыраецца. Калі раней гэта былі нацысты і анархісты – дзве абсалютна супрацьлеглыя групы проста скінулі ў адну і навесілі агульны ярлык, – то зараз гэта ўжо і антыфа, і футбольныя фанаты. Я прагназую, што хутчэй за ўсё, сюды хутка аднясуць прадстаўнікоў усялякіх нетрадыцыйных рэлігійных рухаў. Ёсць выдатны ў двукоссі прыклад Расеі, дзе Сведкаў Іеговы, саентолагаў запісалі. Я думаю, гэта наша будучыня. Тым больш, што побач ёсць такі прыклад, з якога можна вучыцца, пераймаць досвед і ўжо я, напрыклад, чытаў адную дзяржаўную ідэалагіню, якая ў сваёй навуковай працы расказвала пра тое, што экстрэмісты вырастаюць на анімэ», – зазначыў актывіст.

Таксама ў праграме «Размова дня» са Святланай Калінкінай і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком:

– Чаму спецслужбы сталі больш абазнанымі ў справах анархістаў?

– Ці трэба чакаць новых судоў па «экстрэмісцкіх» артыкулах?

– Якія шляхі для зменаў выбіраюць беларускія радыкалы?

Больш глядзіце ў праграме «Размова дня» са Святланай Калінкінай і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Які сцэнар энергетычнай рэвалюцыі ў Беларусі?

Сяргей Дылеўскі: Страйкі – адзіны метад, каб дыктатару не было чым карміць сваё войска

Што трэба рабіць, каб сілавікі здалі Лукашэнку?

Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы

Што можа запаволіць рэвалюцыю?

У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?

Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі

Дыджэй пераменаў: Сілавікі вераць, што яны робяць нешта слушнае