Беларускі эканамічны рост – сапраўдны. Эканамічнае падзенне закончылася


Прынамсі, пакуль. Валавы прадукт расце, валюта – стабільная, заводы павялічваюць вытворчасць а, дзе-нідзе, і заробкі. За чатыры месяцы беларуская эканоміка вырасла на 0,5 %. З гэтага, прамысловасць разагналася ажно на 14 %, прытым, што расейская – толькі на 1 %.

Але паўстаюць новыя пагрозы. Валютныя зберажэнні насельніцтва, якія падтрымліваюць беларускі рубель, хутка закончацца. Беларускія ўлады абяцаюць рэформы і павялічыць дапамогу па беспрацоўі да $ 100. Але ня ўсім. Гэтыя ды іншыя падрабязнасці найбліжэйшых эканамічных перспектыў Беларусі еўразійскія ды беларускія ўрадоўцы раскрываюць у чарговым выпуску праграмы «Давайце разбірацца».

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»