Беларускі чыноўнік: малады і падзагадны


10 год таму ў Беларусі была выдадзеная прэзідэнцкая дырэктыва аб дэбюракратызацыі. Якія вынікі?

Зміцер Маркушэўскі, акадэмічны дырэктар Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA, кажа, што добра наладжаная практыка прыёму грамадзянаў высокімі чыноўнікамі і правядзення «прамых лініяў». Але гэта сведчыць пра брак зваротнай сувязі і пра тое, што ў звычайным рэжыме, як тое мае быць, грамадзяне не могуць вырашыць праблемныя пытанні.

Хто тыповы чыноўнік? Гэта выпускнік ВНУ, малады спецыяліст, але заробак яму прапануецца не прыцягальны, тое самае можна сказаць пра ўмовы працы: «Прасторы для самарэалізацыі не багата, трэба выконваць загады».

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

ІЧ belsat.eu