Мова Нанова Беларуская парцаляна і Радзівілы


У чым адрозненне парцаляны ад керамікі? Што такое паліва, шлікер і абпал? Навошта з парцалянавай масы «выбіваць» паветра? Колькі часу спатрэбіцца майстру, каб вырабіць парцалянавы кубачак уручную? Калі і хто адчыніў першую беларускую мануфактуру па вырабе фаянсавага посуду? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з мастачкай, майстрыцай парцаляны Вольгай Угрыновіч.

Парцаляна = фарфор

Фаянс

Кераміка

Ганчарнае майстэрстварус. гончарное мастерство

Вырабрус. изделие

Малюнак = рысунак

Роспіс (мужчынскі род!) – рус. роспись

Адбітакрус. оттиск

Палі́варус. глазурь

Рознаколерны / рознакаляровырус. разноцветный

Фарбаванырус. крашеный

Прадрапваннерус. процарапывание

Стэк – інструмент для нанясення насечак, прадрапвання

Зграфіта – від дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваныя на прадрапванні верхняга тонкага слою палівы да наступнага слою, па колеры кантраснага першаму.

Гіпсавыя формы

Парцалянавы / фарфоравы пласт, масса

Кавалакрус. кусок

Гіпсавае клішэ

Шлікер – напаўвадкая (рус. полужидкая) парцалянавая маса для заліўкі ў гіпсавыя формы і склейкі дробных дэталяў

Абпрацаваць / апрацаваць край вырабу – рус. обработать край изделия

Адціснуцьрус. отжать

Абпалрус. обжиг; абпаліцьрус. обжечь

Змыўкарус. смывка

Сушка – выдаленне вільгаці (рус. влаги) з вырабу

Пэндзальрус. кисть

Дэколь – тэхналогія нанясення на керамічныя або шкляныя вырабы, калі яно пераносіцца на парцаляну ці кераміку з папяровай асновы, а затым фіксуецца высокатэмпературным абпалам.

Разбаўляльнікрус. разбавитель

Шкіпінаррус. скипидар

Турнетка – дыск у выглядзе невялікага століка, які круціцца. Спрашчае працэс роспісу і дэкаравання фарфоравых і фаянсавых вырабаў.

Посудрус. посуда

Кубак, кубачакрус. чашка, чашечка

Сподак, сподачакрус. блюдце, блюдечко

Талеркарус. тарелка

Збанрус. кувшин

Спарыш – два збаны, аб’яднаныя адной ручкай

Гаршчокрус. горшок

Глядзі таксама
Каментары