Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!

Пра дваравыя імпрэзы, цікавасць да беларускай мовы і сваёй творчасці, сыход з БТ, светлыя і радасныя моманты апошніх 100 дзён пратэстаў, а таксама пагрозы адабраць дзяцей распавядае Кацярына Ваданосава.

Кацярына Ваданосава – спявачка, мастачка, паэтка і актыўная ўдзельніца дваравых імпрэзаў. Апошнім яна асабліва ганарыцца. Ёй вельмі прыемна, што людзі не толькі прагнуць пачуць ейныя песні, але і бароняць у выпадку небяспекі.

«Была такая недарэчнасць, калі толькі пачаліся затрыманні музыкаў, – распавядае спявачка. – Мы адыгрываем наш мініканцэрцік і кажам – усё, дзякуй, да пабачэння. А людзі стаяць. Яны стаяць вакол, а я думаю – што яны яшчэ хочуць? А яны проста абаранялі нас. Яны спецыяльна не разыходзіліся, стаялі цесным колам, каб нас у крыўду не даць».

Кацярына прачытае свой верш, падзеліцца ўражаннямі ад дваравых канцэртаў і назіраннямі, як вяртаецца беларуская мова. Пра гэта сведчыць не толькі відэа з сацсетак, дзе бразільцы паказваюць, як навучыліся вымаўляць «Шчучыншчына», але і іншыя прыклады. Так адзін лекар-расеец, да якога Кацярына нядаўна прыйшла на прыём, прачытаў ёй верш па-беларуску.

Граматычная частка прысвечана ўтварэнню назваў мясцовасці па ўзоры слыннай Шчучыншчыны. Напрыклад, ад назваў Ліда, Пінск, Сураж і… Старыя Дарогі.

Чытайце Уладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча, як раіць Кацярына, глядзіце «Мова Нанова» і не адставайце ад бразільцаў.

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах

Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку