Гарачы каментар Беларуская медыцына раўняецца на Захад


Пра сённяшнія хваробы беларусаў і «хірургію аднаго дня» лекар Васіль Аўраменка разважае ў «Гарачым каментары».

Узровень медыцыны яшчэ не вызначае здароўе нацыі, гэты фактар знаходзіцца на чацвёртым або пятым месцы па ўплыве на здароўе грамадзянаў. Важнейшымі аказваюцца эканоміка, экалогія, звычкі, традыцыі, харчаванне і г. д. Таму кепская не медыцына, а пералічаныя вышэй складнікі.

Ужыванне алкаголю павялічылася – а гэта ўплывае на здароўе моцна. У сваёй практыцы я назіраю шмат хваробаў, звязаных з ужываннем спіртных і тытунёвых вырабаў, з наступствам Чарнобылю.

$ 200, якія сістэма аховы здароўя вылучае на кожнага беларуса, – лічба, якая не ўражвае, але тут трэба глядзець, на што яны пойдуць і наколькі эфектыўна будуць выкарыстаныя. Можна сказаць, што гэткія невялікія грошы дазваляюць толькі падтрымліваюць нашую медыцыну на плыву.

Беларуская сістэма аховы здароўя раўняецца на заходнія прыклады, дзе ложкаў у шпіталях, а таксама саміх лекараў значна менш – проста яны выкарыстоўваюцца больш эфектыўна. Гэта рацыянальна, бо колькасць ложкаў у нас перавышае патрэбу, калі глядзець на гэта з пункту гледжання заходніх стандартаў.

На Захадзе чалавек ляжыць у шпіталі, толькі калі яму немагчыма дапамагчы або даследаваць яго амбулаторна. Там не ляжаць і не адпачываюць з адной кропельніцай за суткі, як гэта бывае ў нас.

Тут ёсць псіхалагічны момант: нашыя пацыенты пакуль не прызвычаіліся да думкі, што ляжаць у стацыянары па два-тры тыдні можна было толькі ў савецкія часы. На сёння гэта хірургія аднаго дня. Гэта аптымізацыя.

Глядзі таксама
Каментары