Беларуская хатка ў Маладзечне


У 1982 г. у Маладзечне ўзнікае суполка патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» – гарадскі асяродак беларускае культуры ды вольнае думкі. Працоўная ды інжынерна-тэхнічная моладзь у заводскім інтэрнаце ладзіла літаратурныя вечарыны, актуальныя дыскусіі, прапагандавала нацыянальную культуру.А ідэйнымі натхняльнікамі ды маральнымі аўтарытэтамі для іх былі мясцовыя дысідэнты – гісторык Мікола Ермаловіч і краязнавец Генадзь Каханоўскі. Сведчыць Міхась Казлоўскі.

ГВ, Belsat.eu