Беларускаму святару забаранілі служэнне, бо ён «зняславіў Беларусь, Царкву і Патрыярха»


Адная з праяваў нацыянальных асаблівасцяў беларускага праваслаўя. Адзін з менскіх святароў у сваім Фэйсбуку выступіў з крытыкай Мітрапаліта Кірыла. Чым скончылася справа?

Аляксандр Шрамко, святар менскага Свята-Міхайлаўскага прыходу, выказаў у Фэйсбуку незадаволенасць паводзінамі Патрыярха Кірыла. Кіраўнік РПЦ не звярнуў ніякае ўвагі на сотні вернікаў, якія чакалі яго гадзінамі перад царквой, бо на службу ўнутр храму можна было патрапіць толькі па спецпропусках. Адказныя людзі допіс Аляксандра Шрамко заўважылі. Што ў выніку? Распавядзе сам герой гэтай гісторыі.

Аляксандр Шрамко, святар, на сувязі з Менску:

«Гэтыя здымкі былі такія вельмі красамоўныя, што распаўсюджваліся паўсюль, гэта ўсё пабачылі, і дайшло нават да патрыярха. Ён, думаю, неяк так паказаў сваё стаўленне, што вырашылі прыняць меры. Асноўная прэтэнзія была да таго, што на гэтых здымках кіруюць людзі з аховы, падкрэсліваецца, што ахова шмат месца займае вакол патрыярха. І гэта не спадабалася, што я з такім акцэнтам паказаў, што ён пад’ехаў, адразу выйшаў і пайшоў да царквы. Мне казалі нават, што я не маю права здымаць гэтую машыну, на каторай падʼехаў патрыярх, менавіта нумары, сакральныя нейкія там. 0002, што гэта нешта значыць, быццам я злачынства нейкае зрабіў, што гэта сфоткаў і перадаў у сетцы…».

– У мяне ёсць цытата, сказалі, што Вы зняславілі Беларусь, Царкву і Патрыярха?

«Гэта мне ўжо сказаў сам мітрапаліт, я ўжо быў на службе. Мне пакуль што вусна сказалі, што вам забараняецца служэнне, мне цяпер нават крыж трэба зняць, насіць нельга…»

Працяг размовы – у сюжэце.