Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

Навуковец Юрась Гецэвіч патлумачыў, як выкарыстоўваецца камп’ютар для апрацоўвання вуснай і пісьмовай мовы, і расказаў пра новае пакаленне першай версіі беларускай сістэмы распазнавання маўлення.

Роля тэхналогіяў у самарэалізацыі творчых людзей цяжка пераацаніць: яны дапамогуць і кніжку апублікаваць, і віртуальны музей стварыць. Публікацыю ў сеціве палягчае «open source», то бок праграмнае забеспячэнне ў свабодным доступе. Яно дазваляе засяроджвацца галоўным чынам на змесце і форме праекту, а не на яго тэхнічным баку.

Што тычыцца праектаў на беларускай мове, усё толькі пачынаецца. Але ўжо існуе платформа для апрацоўвання тэкставай і гукавой інфармацыі для розных тэматычных даменаў, corpus.by. Іншы прыклад выкарыстання беларускамоўных IT-тэхналогіяў – персанальны аўдыягід па Беларусі, платформа «KrokApp», а таксама інтэрнэт-старонка Камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму, якая цяпер мае версію для людзей са слабым зрокам.

Падрабязней пра выкарыстанне алгарытмаў распазнавання маўлення, пра платформы corpus.by ды KrokApp, а таксама пра поспехі беларускіх распрацоўнікаў, іх набыткі і планы на будучыню і раскажа Юрась Гецэвіч.

У граматычнай частцы пагаворым пра выпадкі несупадзення ў родзе назоўнікаў беларускай і расейскай моваў.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Намінант Нобэлеўскай прэміі міру – аб пратэстах у Беларусі

Лайфхакі, каб не падаць духам у Беларусі

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву

Вядоўца пабыла чэшскай лялькаводкай

Дзе ўзяць святочны настрой у канцы 2020 года?

Піт Паўлаў: Не саромейцеся выглядаць неідэальнымі

Як быць упершыню звольненым, калі ты зорка оперы